Сачыненне
<span>Алегарычны сэнс вобразаў Плачкі і сына Буры ў апавяданнях Яна Баршчэўскага
</span>Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
<span>Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.</span>
9. чытаючы, адчыніўшы, пачаўшыся, аглядаючы
10. 1,4,5 (асноўнае і дадатковае
дзеянне павінна выконвацца адной асобай, а ў гэтых сказах - рознымі)
Правільна так:
1) Калі супрацоўнікі падыходзілі да кабінета дырэктара, у іх узнікла спрэчка.
4) Калі мы даведаліся пра кадравыя змены, нас акрыліла надзея дасягнення дамоўленасці з партнёрамі.
5) Доўга нахадзіўшыся па горадзе, я захацеў адпачыць.
Ответ:
"Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі".
Ціхім летнім ранкам нарадзілася Хмарка. 3 вышыні ёй здавалася ўсё на зямлі прыгожым і шчаслівым. Не заўважала, з якой надзеяй пазіралі на яе каласкі пажоўклага жыта. Радасная, светлая Хмарка плыла ўсё далей і далей. Пад вечар апынулася сярод высокіх гор. Скала спытала Хмарку, што тая бачыла. Хмарка пачала гаварыць пра шчаслівае жыццё на зямлі. Арол не пагадзіўся з ёй: "Там палі выплакалі апошнія слёзы, каб даць табе жыццё, шчаслівая Хмарка! I цяпер там нават расы не бывае. Але не для таго назначаліся слёзы, каб радзіць цябе на свет для бадзяння па чужых краях..."
Паплыла далей Хмарка, але яна ўжо не адчувала сябе шчаслівай. Доўга хадзіла па свеце і нідзе не было ёй супакою. Нарэшце вярнулася туды, дзе нарадзілася. "Пажоўклыя палі, сухія травы, пагарэлая збажынка гаротна віталі Хмарку". Зажурылася яна, пацямнела і заплакала.
Стары Дуб сказаў Буслу, каб той моцна наказаў дзецям не бадзяцца дарэмна па свеце, у родным кутку работы хопіць кожнаму.
Объяснение: